Снежань. Ноч. Цiшыня...
Снежань. Ноч. Цішыня.
Што патрэбна паэту?
Ноч сядзець і глядзець
На газету акна,
Дзе сняжынкі ляцяць
У святле ліхтара,
Нібы літары-словы
Па чорнай паперы.
Яшчэ доўжыцца ноч,
І не хутка зара
Белай ружай замёрзлай
Пастукае ў дзверы.
Што патрэбна паэту?
Ноч сядзець ля акна
І глядзець на сняжынкі,
Што плаўна танцуюць.
Снежань. Ноч. Цішыня,
Што спявае раманс.
Я дык чую яго!
А другія – ці чуюць?
02. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120201095
Ночь сидеть у окна
И смотреть на снежинки,
Что плавно танцуют.
Декабрь. Ночь. тишина,..."
Очень красивое произведение!!
Велике спасибі Юрій
за романтику в строках.)))
Снежана Мирная 20.12.2018 20:43 Заявить о нарушении