Глянуу на нашы джунглi...
Глянуў на нашы джунглі –
Змешаны лес за хатай:
Нават і дуб пажухлы
Белай заносіць ватай…
Глянуў на дуб пажухлы…
Як ты на Жоўтым моры?
Зноў падступаюць джунглі?
Свецяць над пальмай зоры?
Белай заносіць ватай
Наша з табой расстанне,
Мора й пясок за хатай,
Мрою майго кахання…
02. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120210238