А хто iнвалiд? пераклад

Не той інвалід, хто нічога не бачыць,
Хто гукаў не чуе пражыты свой век,
А той, хто жыве па законах сабачых,
Забыўшысь на тое, што ён чалавек.

Хто так вось душу прадае за капейкі
І ганьбіць сяброў, ні за што прадае,
І той, хто ў шчыліны ўсе шчыміцца змейкай,
Ды ворагам маці, сястру аддае.

Не той інвалід, хто калека з маленства,
Хто носіць ціхутка свой боль унутры,
А той, хто ў абліччы ласкавым авечым
Як брудны шакал, сябра б’е без пары.

Хто сына і бацьку на смерць адпраўляе,
Куражыцца ў хаце, у той, дзе ён рос,
Ваду хто ў калодзежах сам атраўляе,
Страсаючы з чобата кроплі ад рос.

Не той інвалід, хто не можа падняцца,
Хто стаў прыкаваным да ложка, без ног,
А той, хто без гонару прагне застацца,
Аддаўшы сябе скрыжаванню дарог.

                01.12.2018 г.


Рецензии