Люблю глядзець, як ранiцаю сыпле...
Люблю глядзець, як раніцаю сыпле
І засыпае снег мае грахі.
Даруй мне, Божа, дробныя памылкі,
Мой светлы Божа, сябар дарагі!
Даруй і тое, што расчуліў сэрца,
Паабяцаў камусьці і Табе
Шукаць заўжды душой адзінаверца
Да самай смерці ў лютай барацьбе
З самім сабою… Раніцаю сыпле
І засыпае снег мае грахі…
Даруй адсутнасць музыкі і рыфмы,
Мой светлы Божа, сябар дарагі!
01. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120102769