На вячэру расольнiк з аладкамi...
Светлай памяці Тамары Васільеўны Белаокай
На вячэру расольнік з аладкамі,
На дэсерт – паглядзеў у акно.
Там гуляе над змерзлымі градкамі
П’яны вецер асенні даўно.
Ён напіўся віна месяцовага
І хістае на ягрусе ліст.
Ён гаворкай гаворыць мясцоваю,
Ён сягоння – мясцовы артыст.
Паглядзеў у акно белавокае
І… успомніў усмешку тваю –
Белазорую, сёння далёкую,
Што й цяпер усім сэрцам люблю.
П’яны вецер гуляе над градкамі,
Ў белавокае лезе акно.
Дык заходзь, ёсць расольнік з аладкамі,
А таксама ўспамінаў… віно.
29. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118113000001