Дзень, не завершаны вершам...

***
               Зоі Літвінавай

Дзень, не завершаны вершам, –
Згублены ў космасе дзень.
Трэба заўсёды быць першым,
Бо, хто не першы, той – цень,

Цёмны адбітак прадмета,
Ходзіць за творцам, як лёс.
Трэба быць першым паэтам,
Трэба ўзлятаць да нябёс!

Быць мастаком трэба першым,
Жыва-пісаць і любіць
Нават маленькія вершы,
Нават маленькімі жыць!

Дзень, не завершаны вершам, –
Гэта, як космас пусты.
Зоя Літвінава першай
Творчасці зводзіць масты!

28. 11. 2018 г.


Рецензии
Чарівний вірш! Дуже сподобалось!

Артур Грей Эсквайр   28.11.2018 22:40     Заявить о нарушении
Вось табе раз! Просты вершык. Але дзякуй вялікі! :)

Юрий Боровицкий   28.11.2018 22:41   Заявить о нарушении