А што мне дзень? Яго я пражыву...
А што мне дзень? Яго я пражыву,
А ночы вось такой не будзе болей
Ні ў сне маім, ні нават наяву,
Каб толькі зоркі і ніякіх боляў!
Каб толькі зорны шлях, і зорны Бог,
І зорачка душы маёй нястомнай,
І выбар слоў, і будучых дарог,
І будучай паэмы безназоўнай.
28. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118112800893