Дзякуй Богу, што ты мяне любiш...
Дзякуй Богу, што ты мяне любіш
Так, як грэшніка любіць мой Бог,
Бо ніколі мяне не асудзіш,
Ні з якіх не завернеш дарог.
Ты ніколі не скажаш “не трэба”
І маўчыш, як і Бог мой маўчыць.
Ты – салодкая соль майго хлеба,
Што ніколі не будзе гарчыць.
28. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118112800628