Толькi куст лазы лiстоту...

***
Толькі куст лазы лістоту
Не згубіў яшчэ сваю.
Прысмак цёплай адзіноты…
Пра яе табе пяю…

Я б укрыў яе пяшчотай,
Але толькі – каб тваёй!
Вецер гушкае лістотай,
Ўпотай цешыцца лазой.

Думкай цешуся адною,
Што цябе я не згублю.
Адзіноты цеплынёю
Палка, горача люблю.

28. 11. 2018 г.


Рецензии