Вiктару Пiнiгiну
Няхай Бог дае паэтам
Бласлаўлёных, шчырых вершаў,
Каб яны ішлі да мэты
І шукалі долі лепшай.
Будзе доля, будзе й песня:
Будзе сонца ў вольным краі
Грэць зямлю парою весняй,
Час будзіць праменнем раннім.
У той песні -- гонар продкаў:
Успаміны, назіранні...
З ёй плыве па хвалях лодка,
Што вязе душы старанні.
Свидетельство о публикации №118112804300