Ранiцай марознай у дарогу...
Раніцай марознай у дарогу
Я цябе вачамі правяду.
Бога ты вазьмі – у дапамогу,
Каб адвёў няшчасце ці бяду.
Раніца прыгожая, як позірк
Тваіх зорна-песенных вачэй,
Што, нібы блакітныя азёры,
Цягнуць зноў убачыць іх хутчэй.
Раніцай марознай у дарогу
Я цябе вачамі правяду.
Памалюся за цябе я Богу,
Каб адвёў няшчасце ці бяду.
28. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118112802425