Якая ноч! Не ноч, а проста цуд...

***
Якая ноч! Не ноч, а проста цуд!
Дарослы месяц у адзенні зорным,
І цішыня – не твор яшчэ, эцюд!
І зоры, зоры ў небе чорным-чорным!

Якая ноч! Якая цішыня!
І дыму пах, – хтось позна топіць грубку.
І месяц, поўны белага віна,
Цалуе зорку бліжнюю – галубку.

Якая ноч! Калі б я быў паэт,
Ёй прысвяціў бы я такія словы,
Пасля каторых месяц піруэт
Мне танчыў бы і дзякаваў за мову.

27. 11. 2018 г.


Рецензии
Юрый Елісеевіч, цудоўныя, светлыя вобразы атрымаліся, напісана з любоўю, шчыра, ад душы...

Нечым гэты ваш верш напомніў мне мой сённяшні вершык. Ішла дадому стомленая, глядзела на неба, чамусці ўспамніла заслаўскае возера, калі летам хадзіла да яго адпачываць...
І выскачыла 8 радочкаў. Прама па дарозе і запісала іх на шматок паперы. І адразу лепш сябе адчула, нават стома прайшла))))
Паэзія – гэта лекі для душы)))



Светлана Быкова   27.11.2018 21:40     Заявить о нарушении
Сто разоў дзякуй Вам, паважаная Святлана Анатольеўна!

Юрий Боровицкий   28.11.2018 02:12   Заявить о нарушении