Не для сябе жывеш, не для сябе...
Міхасю Башлакову
Не для сябе жывеш, не для сябе
Ў трохпакаёўцы з жонкаю і сынам.
І пенсія малая у цябе,
І кніг няшмат, як лісця на асінах,
Што не зусім яшчэ паабрываў
Халодны вецер злога ліставала.
Чаму ж наш Край іх мала выдаваў,
Чаму Айчына мала памагала?
А ты ўсё ёй, Айчыне, толькі ёй,
Каб помніла і мову, і пра тое,
Што трэба даражыць сваёй зямлёй,
Бо мова і зямля і ёсць святое.
Не для сябе жывеш, не для сябе,
Сагнуты ўвесь і хворы: “Спіна, спіна…”
Народным назаве народ цябе,
Апошні ліст засмучанай асіны.
26. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118112607639
Светлана Быкова 27.11.2018 21:11 Заявить о нарушении