Цёплы-цёплы канец лiстапада...
Цёплы-цёплы канец лістапада,
І душа аб вясёлым пяе,
Бо табе кожны дзень яна рада,
Бо так моцна кахае цябе.
Цёплы-цёплы канец лістапада,
У душы маёй столькі цяпла,
Што здаецца, рабіна ля саду
Не ад снегу, відаць, расцвіла.
Цёплы-цёплы канец лістапада.
Змрок знікае, і свеціцца ціш.
П’ю віно я твайго вінаграду,
Усміхаешся зноў і маўчыш.
Цёплы-цёплы канец лістапада.
Мне заўсёды цяпла нестае,
Калі голас твой, нібы балада,
У дарожнай смузе растае.
26. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118112603741