Ноч асенняя у iмгле...

***
Ноч асенняя ў імгле.
Мяккі снег – мука пшаніцы.
І ліхтар на белым тле,
Як Хрыстос на плашчаніцы.

Загарнуў той снег ліхтар,
Як Іосіф цела Бога.
Што прыводзіць на алтар?
Цемры доўгая дарога.

Чорнай ночы, ліхтару,
Лістападу, агароду
Ад душы сваёй дару
Я натхнення ўзнагароду.

25. 11. 2018 г.


Рецензии
***
У складзе аркестра зямнога
Паэт – гэта дудачка Бога.
Бог струны душы закранае,
І дудачка ладна так грае...
*
З павагай: Святлана.

Светлана Быкова   26.11.2018 07:14     Заявить о нарушении
У складзе аркестра зямнога
Павінен быць нехта – ад Бога,
Хто ў дудку адну з Ім іграе,
Таму і аркестр закранае.

Вялікі дзякуй за добрыя словы, Святлана Анатольеўна!

Юрий Боровицкий   26.11.2018 09:22   Заявить о нарушении