Знадворку i у сэрцы так пуста...
Знадворку і ў сэрцы так пуста…
Няхай бы матуля зайшла:
Ёсць бульба, грыбы і капуста,
І недзе квасоля была…
Няхай бы зайшла ты, матуля!
І дзверы ж мае без замкоў!
Часнок урадзіў і цыбуля,
А колькі ўрадзіла гуркоў!
Знадворку і ў сэрцы так пуста…
І гэтак жа пуста ў душы.
І шэпчуць засмяглыя вусны:
“Матуля, хоць слова скажы…”
24. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118112400219