Светлана Мель. Ох и долго же тогда... Рус. Бел
Ох і доўга ж я тады
Гадавала свае крыллі…
Дзён бясколерных гады,
Спазмай горкага бяссілля…
Заваконны свет маўчаў,
Застаючыся ваконным.
Ён мяне не заўважаў,
Ён здаваўся напаўсонным.
Ён пусцеў, губляў аб'ём,
Становіўся амаль плоскім.
А жывымі былі ў ём
Толькі мокрыя палоскі,
Што крыўляліся калі,
Пераконвалі тым часам,
Мне застацца на зямлі,
Утрымаць мяне сам – насам,
Бо зямля не так малая,
І не ўсё на ёй адкрылі…
За акном імга такая.
Адгадоўвала я крыллі.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118112401619