Няхай нязграбна, але усё ж кахай ты...

***
Няхай нязграбна, але ўсё ж кахай ты!
Нязграбнасці кахання – не парок.
Жыццёвы след твой будзе неахайным,
Калі каханню шкадаваў ты зрок.

І не глядзі на клён, што скінуў лісце
На голую халодную зямлю,
Калі не любіш сэрцам, як калісьці,
Калі не можаш больш сказаць “люблю”.

Глядзі на клён, калі яго ты любіш
Не толькі ў зорках лісця залатых,
Але й тады, калі і сам ты згубіш
Парыў страсцей кіпучых маладых.

24. 11. 2018 г.


Рецензии