Свежы ветрык лiстапада...

***
Свежы ветрык лістапада,
Побач кот і побач ты.
І душа аладкам рада
З кабачкоў. І з цемнаты
Свежы ветрык гоніць вечар,
Каб зайшоў у наш пакой.
Рады я такой сустрэчы
І вячэры рад такой!

23. 11. 2018 г.


Рецензии