Лiстападаускi вечар, якi ён прыгожы...

***
Лістападаўскі вечар, які ён прыгожы,
Бо нічога ў ім лішняга, не!
Ён сняжынкамі рэдкімі ціха варожыць
І гусцее, цямнее ў высокім акне.

І так хочацца жыць і любіць гэты вечар!
Каб не ён, дык з табой не сустрэліся б мы.
Дык дазволь жа абняць твае мілыя плечы
Напярэдадні нашай сумеснай зімы.

23. 11. 2018 г.


Рецензии