Бярозы, сосны ды алешнiк...
Бярозы, сосны ды алешнік,
Рачулка ціхая, раўчук.
У Івацэвічах – чарэшні
І Грыўды маляўнічы крук.
І зноў назад, дзе Грыўда, Шчара
І Нёман велічны бяжыць.
Ракой агучаная мара,
Як лісце восені, дрыжыць.
Маўклівыя люблю я рэкі,
Лугі, палі і саснякі,
Дзе пасяліліся навекі
Маёй Радзімы землякі.
Бярозы, сосны, ды арэшнік,
Ды разважанняў ператрус…
І хто б я быў? – Вялікі грэшнік,
Каб не любіў я Беларусь!
23. 11. 2018 г.
Івацэвічы – горад, Нёман, Шчара, Грыўда – рэкі Беларусі.
Свидетельство о публикации №118112305315
На роднай беларускай мове ў вас вельмі добрыя вершы атрымліваюцца.
З пажаданнем натхнення: Святлана.
Светлана Быкова 23.11.2018 23:31 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 24.11.2018 01:03 Заявить о нарушении