Днi лiстапада пралятаюць...

***
                Я – горды птах…
                Я – вольны птах…
                                         Міхась Башлакоў

Дні лістапада пралятаюць,
Як горды птах, як вольны птах…
Яго амаль не заўважаюць,
Як вецер – у пустых палях.

Птах незаплямлены і чысты,
Празрысты, як само жыццё.
Ён пралятае – урачыста,
Ён не знікае ў забыццё!

Адно што палыну даносіць
Халодны вецер горкі пах,
Нібы жыццё мяне не просіць
Ляцець па ім, як вольны птах.

22. 11. 2018 г.


Рецензии