Прабачэнне
Пачну прадмову з прабачэння:
Даруйце мне учынак мой!
Я слаў лісты, а ў іх натхненне,
Ды не падумаў галавой.
Што трэба словы прывітання
Да аркушоў сваіх дадаць.
Таму, гатоў я пакаранне
Што вы прызначыце, прыняць.
Але сказаць дарэчы трэба,
Не ведаў я аб чым пісаць.
Як мне з зямлі, ды Вам на неба
Свае пачуцці перадаць?
Рашылі з жонкай што па модзе,
Каб не патрапіць ў прасак
Напішам прозвішча, ды й годзе,
Вас не пакрыўдзіўшы ні як.
Але відаць перамадрулі,
Каб зараз ціха чырванець.
Прастыя ісціны забылі:
На ўсе сваю манеру мець.
Даруўце мне!- я з цягам часу
Свае упушчэнні улічу.
Ды прывітаўшы Вас адразу,
Да нас у госці запрашу.
Свидетельство о публикации №118112002708