Да скону

"Иисус- путь, истина и жизнь" (Библия)

Мне б да скону прабыць у палоне Тваім,
На арэлях кахання да зорак узняцца!
Затрымаўшы імгненне, аддана схіляцца,
Каб да скону прабыць у палоне Тваім!

Мне б да скону трымцець ад яднання з Табой,
У шыкоўнае неба бясстрашна ўзірацца
І струменьчыкам кволым з ракою злівацца,
Каб да скону трымцець ад яднання з Табой!

Мне б да скону чуваць шчыры голас Айца,
На падмурках Хрыста непарушна трымацца,
Да апошняй мяжы Богу вернай застацца,
Каб да скону чуваць шчыры голас Айца!

Мне б да скону гучаць рэхам дзіўным Тваім,
Мітусліваму свету люстэркам з`яўляцца.
Да душы асцярожна чужой дакранацца,
Каб да скону гучаць рэхам дзіўным Тваім!

Мне б да скону чакаць набліжэння Твайго,
Аксамітнай сукенкай блішчастай убрацца.
Пад магутнай рукою пяшчотна скарацца,
Каб да скону чакаць набліжэння Твайго!

Мне б да скону прабыць у палоне Тваім,
На арэлях кахання да зорак узняцца.
Затрымаўшы імгненне, аддана схіляцца,
Каб да скону прабыць у палоне Тваім!
13.12.2017.


Рецензии