Пра што пiсаць? Пра грэшнае жыццё...
Пра што пісаць? Пра грэшнае жыццё?
Пра лістапад, сырую ноч і слоту?
Ці, можа, пра якое адкрыццё?
Ці пра каліну голую ля плоту?
Не хочацца пісаць, лепш памалюся,
Каб заўтра ўстаць і новы дзень сустрэць.
Ды нават да яго я не імкнуся,
Каб не глядзець на скінутую медзь
Лістоў маёй так любай мне каліны –
У слоце абыякавай Айчыны.
19. 11. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118111900340