Яблычны спас 1941
Увішна завіхаюцца жанкі.
Чаму ж тады самотныя іх твары?
Чаму глядзяць удалеч з-пад рукі?
Чаму у іх спяваць няма ахвоты?
Не чутна жніўных песень у палях?
Грымяць, грымяць каторы дзень грымоты –
І сэрцы у жанчын сціскае страх.
– Казалі, што фашыст пад Магілёвам.
Вунь бежанцы і дзень і ноч брыдуць…
– Казалі, што Дняпро сплывае кроўю,
Бо там баі смяротныя ідуць.
Старая Маня ўкленчыла на ржышчы,
Худыя рукі цягне ў вышыню:
- Ратуй нас , Святы Спасе, ад фашыстаў,
Шлях перакрый варожаму агню!
Рупліва жнуць, стараюцца жанчыны…
Працоўных вельмі не хапае рук:
Пайшлі на фронт дарослыя мужчыны,
Адны старыя ды малыя тут.
Усё бліжэй, грамчэй грымяць гарматы…
Жанчыны жаць спяшаюцца хутчэй.
Не бежанцы – змарнелыя салдаты
Ідуць, не падымаючы вачэй…
Дзявочы голас празвінеў самотна:
– Навошта пакідаеце вы нас?
А ў небе ўжо чужыя самалёты
Над жніўным полем танчаць дзікі вальс.
І па жытах , што выспелі на славу,
Няўмольная, на танках едзе смерць.
За танкамі чужынцаў прэ арава –
Век бы таго не бачыць, не глядзець.
– Ах, ірады! На танках – ды па жыце! –
Трасе старая Маня кулаком.
Каб ведала яна, што хутка жыцці
Яе вяскоўцаў смерць сажне сярпом.
Стаяць, глядзяць сяляне анямела,
Як іх жыты гараць, іх кроў і пот,
Як танк нямецкі, нібы ашалелы,
Паркан зламаўшы, прэ праз агарод.
А ў садзе дрэвы гнуцца пад цяжарам,
Гатовыя Спас Яблычны страчаць,
Ды чорныя сталёвыя пачвары
Па яблыках бязлітасна імчаць.
– Дык гэта ж нелюдзі! – старыя кажуць. –
Бо хіба ж людзі будуць так рабіць?!
Што ж , прыйдзе час – яны за ўсё адкажуць!
Увесь народ не знішчыць, не скарыць!
Свидетельство о публикации №118111804998
за праўду аб тым цяжкім часе.
Васільева Р.
Раиса Васильева 4 21.11.2018 20:37 Заявить о нарушении