Зноу падае першы снег...

***
Зноў падае першы снег.
Яму я звычайна рады.
Разгублены, быццам смех,
Зноў падае снег на грады.

Збянтэжаны нейкі снег,
Нібыта рашучасць страціў.
А, можа, ён толькі ў сне,
У сэрцы маім, у хаце?

Такі нерашучы снег –
Цнатлівы, нібыта неба!
Разгублены, быццам смех,
На змёрзлыя грудкі глебы
Зноў падае першы снег.

18. 11. 2018 г.


Рецензии