Пасядзi са мной цiха побач...

***
Пасядзі са мной ціха побач,
Праз цябе на сябе пагляджу.
У каго мне спытацца, ў Бога,
Ці табе, ці каханню служу?

У каго мне спытацца? Ў Бога?
Не, не трэба, бо знаю і сам,
Ты – праз  ноч да святла дарога,
Я нікому цябе не аддам.

17. 11. 2018 г.


Рецензии