Як светлы, ясны дзень асеннi...

***
Як светлы, ясны дзень асенні,
Як рэдкі дзень без цёмных хмар,
Вачэй валошкавыя цені –
Бясцэнны твой –  ці Божы? – дар.

Не Божы дар мне дорыць слова,
Калі ў валошкавых вачах
Святла прыцягвае аснова,
Што будзе сніцца па начах.

Бясцэнны дар, як дзень асенні
Без цёмных хмар, хоць лістапад.
Вачэй валошкавыя цені,
Як цемрай не крануты сад.

16. 11. 2018 г.


Рецензии