Туман
Святла не бачаць вочы.
Сказаў сябрук: уперад кроч! --
І я паціху крочыў..
А там -- туман: імгла, імгла --
Няма нідзе надзеі.
Дарога ў цемры пралягла.
Дарога лёсы дзеліць.
Усе, хто крочыў да мяне
І моўчкі плёўся ззаду,
Шукалі выйсце ў тумане,
Сваю шукалі праўду.
А праўды той даўно няма --
Туман ёй засціць вочы.
Я да яе ішоў дарма --
Мяне туман сурочыў.
Павёў туды, дзе гіне лёс,
Дзе ёсць адна трывога.
Туман, туман на многа вёрст,
Ды ў тумане дарога.
Свидетельство о публикации №118111606361