Дырыце любым васiлькi
Як цуд зямны, дарыце.
Збярыце ў жыце ля ракі,
Ў вяночкі запляціце –
Дарыце любым васількі,
Як шчасця міг – дарыце!..
Дарыце любым – шум ракіт,
Зязюлі кукаванне,
Абшар нябёсаў, іх блакіт –
Дарыце на світанні.
Хай вам здзіўляюцца, як раз
Хтось дзіваком палічыць,
А вы дарыце, кожны раз -
Душы дабро дарыце!
Закружыць восень… Вы знарок
Ліст цёплы напішыце,
Як добры знак – ёй васілёк
На памяць засушыце…
Зіма наступіць. І адчай,
Вы раптам – пазваніце –
У васільковых у вачах
Агеньчык новы запаліце.
Ён разгарыцца (прыйдзе час),
Хай доўга вы маўчалі…
Якое шчасце іншы раз –
Дарыць душы абшары!..
Свидетельство о публикации №118111502192