На дварэ нiбыта пацяплела...

***
На дварэ нібыта пацяплела,
Бо халодны вецер трохі сціх.
Дробны дожджык капае нясмела,
Як пяшчота, што з вачэй тваіх.

Пройдзе дождж, а потым будзе сонца,
Каб лілася ласка без канца
І была агромністай бясконца,
Нібы падарунак ад Тварца.

Каб кахалі мы без перапынку,
Ткалі павуцінку пачуцця,
Не гублялі хісткую сцяжынку
Нашага сумеснага жыцця.

13. 11. 2018 г.


Рецензии