Дзе мы?
Дарэмна пільную я страту...
Было ўсё хутка,
Здавалася мякка.
Як бы
Мне зноўку вярнуцца да старту?
Хай і не хутка!
Хай і не мякка!
Горач
апошняй супольнай гарбаты.
Пякельны дотык
посьмех вядзьмаркі.
Безліч гадзін
без цябе, як за краты...
Вуснамі дотык
то таўро вядзьмаркі.
На развітанне.
Не на сустрэчы!
Той пацалунак
і шэпт дыханьня!
Колькі чакання,
Праз рукі на плечы...
Ноч паратунак
дзе бары да рання.
Згадкі
шпацыраў і рэстарацый.
Паркаў, рачулак...
між намі мяжы...
Згадкі
сумесных журбот і авацый.
І праз завулак,
дзе дом ўжо чужы.
Можа...
Прызнаўшы, нарэшце, паразу...
Будзем жыць лёгка?
А з кімсьці і мякка?
Можа...
Мы зможам знайсці... не адразу
У сэрцы палёгку
ды ложак, дзе мякка...
Свидетельство о публикации №118111405980