Парад незалежнасц1
Салдаты адбіваюць крок,
Нага ў нагу,радок у радок.
Ідуць нібы сцяна жывая.
А мы глядзім і адчуваем
Пачуццё гонару за іх
Прыгожых, дужых, маладых.
Ідзе парад. Аркестр іграе.
Прайшоў парад. Музыкі змоўклі.
Над плошчай гул паплыў страшэнны
Навінак тэхнікі ваеннай...
Хай бачаць, што і мы-- не зломкі!
Зямля дрыжыць,трасецца неба.
Ідуць страшыдлы і ляцяць...
І вельмі хочацца спытаць:
Скажы, каму такое трэба?
Як гэта ўсё пачне страляць,
Пасунецца на вёску, горад--
Марамі разыльецца гора,
І хто каго будзе хаваць?
О, Божа! Бедны чалавек!
Жывеш ты ў самы страшны век!
Свидетельство о публикации №118111307875