Адчынiу акно. Халодны вецер...
Адчыніў акно. Халодны вецер
Так і дзьме, нягоднік, так і дзьме!
Гне бяроз аголенае вецце,
Хвалямі нясецца па траве.
Дождж нагоніць. Потым будзе сонца.
Лёдам закуе маё жыццё –
Вольнае й нявольнае бясконца,
Акуне на хвілю ў забыццё.
Так і дзьме той вецер без супынку,
Павуцінкі, што апавілі
З восені ў зіму маю сцяжынку,
Рве і турыць, гоніць па зямлі.
13. 11. 2018 г. у 12. 00. Радашковічы
Свидетельство о публикации №118111304016
Прыходзіць пацыент да псіхолага і кажа: "Доктар мне апошні час так цяжка, так цяжка... ну проста немагчыма трываць..." Доктар у адказ яму расказаў, што жыццё паласатае, што ў ім бываюць і чорныя і белыя палоскі. "Зараз у вас чорная паласа. Але за ёй абавязкова будзе светлая. Набярыцеся цярпення, пацярпіце, і ўсё будзе добра."
Цераз некаторы час гэты самы чалавек зноў прыходзіць да доктара. Той пытаецца: "Ну што, як вашы справы? Палягчэла?" – "Доктар, я зараз зразумеў, што калі я прыходзіў да вас у першы раз, у маім жыцці была светлая палоска..."
Любіце жыццё такім, якое яно ёсць...
З павагай і пажаданнем дабра і радасці ў жыцці: Святлана
Светлана Быкова 16.11.2018 22:49 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 16.11.2018 23:34 Заявить о нарушении