Квэст 2017

Супер-пупер шоў. Адцінак першы.
Сёння ў квэст гулялі змагары.
Кожны напісаў нахабных вершаў
І каментароў па штукі тры.

Раніцай ганялі ў вышымайках,
Шэптамовай пару слоў раклі…
З-за “Пагоні” на чырвоных майтках
Першую Амегу засяклі.

Што было ў праграме? “Цвік сталіцы”
Ў шлёмах са шчытамі мужыкі!
Мы АМАПу паказалі цыцы,
Потым паказалі языкі.

Бел-чырвона-белаю віхурай
З рогатам бяжалі праз двары.
Каб мы не былі такія дуры-
Нас не паздымалі б ціхары.

Палюбі скакаць, аматар квасу,
Бо прабач, няма каму лавіць.
Бэта навярнулася з абцасаў-
Ёй заўсёды ў Джэнгу не фарціць!

У Цэнтральным – скопішча народу,
Думаць неяк не было калі.
Гама дрэнна бегае па сходах-
Гаму ў аўтазак павалаклі.

Потым мы кульнуліся пад кулі.
(Трэба ж сябру ратаваць жыццё!)
Скралі з аўтазаку трох дзядуляў,
Панка і цяжарную з дзіцём.

Дзед адзін, бадай, вадзілай-асам!
Дык Масквіч – зусім не Мерсадэс.
Ёта надта любіць бульбу з мясам-
У багажнік Ёцін таз не ўлез.

Без жадання трапіць у скляпенне
Драпалі наўцёкі праз кардон-
Дэльту адшукалі пад сядзеннем:
Раз, два, тры, чатыры – Дэльта вон!

Мы ў судзе казалі: “Больш не будем!
Гэта ўсё гарэлка там… віно…”
Вох, прайгралі дзеўкі грошай суддзям.
Нават болей, чым у казіно!

Толькі Альфа, як заўсёды, ў трэндзе.
Квэст прайшла на раз, япона маць!
На наступны год ізноў паедзем
У сталіцы ў “Волю” пагуляць.

На фота не Альфа точна. Прабачэння прашу, дзевачкі, за жарцікі.)))


Рецензии