Застыла ночь. Не катятся туманы...
Застыла ночь. Не катятся туманы.
И травы ждут, когда мороз придёт,
Рассыплет серебро, закроет раны,
Обман тепла заковывая в лёд.
Застыла ночь. Душа моя остыла:
Не хочется ни петь, ни говорить.
Она забыла тех, кого любила.
Она не знает тех, кого любить.
10. 11. 2018 г., Радошковичи
Свидетельство о публикации №118111009506
* * *
Я ўсё часцей сябе не пазнаю
І быць каханай неба не малю.
Нібыта змалку, жыць вучуся зноў
Пражытае як здань далёкіх сноў.
Каханне адляцела, адплыло,
На жураўлінае лягло крыло.
Ці хто пачуў трывожны сэрца крык?
Ён у душы працяглым болем сціх.
Душа мая на нейкі час засне,
Маё мінулае пакіне мне.
І застануся я сама з сабой –
З самотаю сваёй, з былой журбой.
А мо надзея зробіць новы крок,
Адчуе сэрца радасці штуршок?
Душа папросіць новага цяпла,
І стану я такой, якой была…
*
З павагай: Святлана
Светлана Быкова 17.11.2018 09:35 Заявить о нарушении
***
Як не пахмурны дзень асенні,
Як рэдкі дзень без цёмных хмар,
Вачэй валошкавыя цені –
Жаночы твой – ці Божы? – дар.
Не Божы дар даруе слова,
Калі ў валошкавых вачах
Святла прыцягвае аснова,
Што будзе сніцца па начах.
Жаночы дар, як дзень асенні
Без цёмных хмар, хоць лістапад.
Вачэй валошкавыя цені –
Цнатлівы некрануты сад.
16. 11. 2018 г.
Юрий Боровицкий 17.11.2018 12:04 Заявить о нарушении
Здольнасць "бачыць і чуць сэрцам" – і дар, і крыж адначасова, якія даюцца толькі моцным людзям, здольным іх вытрымаць.
З павагай: Святлана.
Светлана Быкова 17.11.2018 15:37 Заявить о нарушении