Эпiтафiя братам
Памерлым не патрэбны курганы!
Хай памяць iх дае нашчадкам сiлы
Пражыць жыццё без сварак i маны.
Браты мае! Чаму пайшлi так рана
У ценяў свет? Я ж памагаў, як мог!
Чаму было вам так наканавана?
Бо адарыў вас талентамi Бог!
У вас жыццё шчаслiва пачалося.
Лягчэй, чым у бацькоў, што нi кажы!
Чаму ж вятрыска на пляцы галосе
I на магiлах трох стаяць крыжы?
Аздоб ня трэба пышных на магiлы!
Пайшоўшым сцiплы крыж цi пантэон
Усё адно! Стаю, як дуб пахiлы.
Хоць маю досьвед, ды цi мецьму плён?
Свидетельство о публикации №118111006721