Успам1н
І да яго вяртае зноў
Успамін пра першае спатканне,
Пра нашу грэшную любоў.
Па рэчцы нашага кахання
Без веславання мы плылі,
Аб горкіх словах развітання
Яшчэ й падумаць не маглі.
Ды раптам нешта адбылося,
(Мо рэчка выйшла з берагоў)
Нічога больш не засталося,--
Адны ўспаміны пра любоў.
Мы нават і не ўзгадалі,
Як зноў застаўся я адзін...
Нясуць мяне ўспамінаў хвалі,
А ў сэрцы--горычы палын.
Свидетельство о публикации №118110907850
Анна Атрощенко 10.11.2018 16:50 Заявить о нарушении