Святая любоу
Даўно маей матулі.
Мяне ніколі больш яна
Да сэрца не прытуліць.
І не пакліча, не гукне:
"Дачушачка, дачушка!"
Не прыляціць больш да мяне,
Да птушаняці птушкай.
І непрыкметная для нас
Матуль любоў святая
Нас суцяшае ў горкі час,
У бядзе абараняе.
А мы матуліну любоў,
Як мае быць,прымаем
І да сівых ужо валасоў
Амаль не заўважаем.
Мы гэты скарб бярэм дарма...
Калі ўжо пасталеем,
Ды і матулі больш няма,
Тады паразумнеем.
Свидетельство о публикации №118110808178