Колькi б не мiнула год
А ўсё адно у сэрцы боль такi жа...
Не лечыць час - зусiм наадварот...
Бязлiтасна мне душу травiць рыжжу...
Я памятаю, як жа мне забыцца...
І думкі мае з кожным днём цяжэй...
Павінен хто, што так магло адбыцца?
Жыццё павінна была быць даўжэй...
Каму ахвяра ты, якому богу?!
У самам росквіце пакінула ты свет...
Я зноў выхожу ноччу на дарогу,
І зноў шукаю твой апошні след...
Хто зможа адказаць мне на пытанне:
Хто мае права жыць, хто паміраць?
Няўжо за наша светлае каханне
Жыццё нас вырашыла пакараць?
Здаецца, колькі б не мінула год,
Застануцца са мною назаўсёды,
У думках ўспамінаў карагод,
І цеплыня твая, валос пшанічны водар...
Дзве зорачкі вачэй, і вуснаў мёд,
Усмешка сонечная і жывая...
Я веру, колькі б не мінула год,
Ты будзешь жыць, мне душу сагравая...
Свидетельство о публикации №118110800367