***
У бацькоўскай пакінутай хаце.
Танчыць полымя - вогненны конь,
Пыл абуджаны весела траціць.
Смачна ліжуць кару языкі
На бярозавых дровах, альховых.
Дыму ў вусці сівыя клубкі
Мне выпісваюць дзіўныя словы:
- Калі хочаш шчасліва пажыць,
Тут застанься, не едзь больш далёка,
Можна добрую песню стварыць,
Калі ўслухвацца ў буславы клёкат.
Неабдымнае марыш абняць?
Паспрабуй, але многае страціш...
Хутка дровы сухія гараць,
У печ палена падкідвае - маці?
Разлілося па хаце цяпло,
Асвяціў агонь шэрыя сцены...
- Каб жа, мамачка, можна было
Нам у лёсах рабіць перамены...
Лепш давай зазірнем у акно:
На слупе там чарнее буслянка.
Птушкі ўсе адляцелі даўно -
Мы з табою пабудзем да ранку?
ПрЫвід той распусціўся і знік.
Не спыняюцца шчасця імгненні!
Над ухватамі - новы ручнік:
На ім чорна-чырвоныя пеўні.
Свидетельство о публикации №118110709830