Лiпка-беларуска

Хто цяпер згадае, калі гэта была…

Дзед увосень Ліпку ў садзе пасадзіў.
Шмат гадоў прабегла, пасталела Ліпка,
У памяці схаваўшы пах і смак гадзін.

Часам кепска была маладому дрэўцу –
Вецер і завеі думалі згубіць.
Толькі Ліпка дзеда памятала словы:
“Не лянуйся смела ты на свеце жыць”.
– Вось памру я скора, – дзед шаптаў ёй часам, –
Ты ж расці дужэйшай за бяроз, дубоў.
Будзеш многа ведаць пра краіну нашу,
Што завецца Белай Руссю тваёй.

Ліпка не змарнела, а цвіла красуней,
І свае галіны падымала ўвысь.
Дзеці падбягалі, абдымалі дрэва.
Затаіўшы сэрца, слухала ты іх.

– Я такі ж высокі буду ўжо хутка! –
Малады хлапчына ёй тады казаў.
Што ж, усё адбылося, памужнеў малеча,
І пра Ліпку ў садзе ён не забываў.

Шмат людзей хадзіла з Ліпкай абдымацца…
Дзе ж той сад і хаты, дзе яны жылі?
Усё згубілі Гора, Вайна і Галеча,
Што ў абдымках з дрэвам шмат гадоў ішлі.

Хто ж цябе ратуе, дзедавае дрэва,
Ад бяды, ад жаху, ад тугі людской?
Можа шчасце тое, што зарыта дзесьці
Ля тваіх карэнняў у зямлі радной.

Так расці, красуйся, не сумуй ніколі,
Шчасця і здароўя людзям пажадай.
Хай парасцвітае ля магутнай Ліпы
Сад і праслаўляе мой радзімы край!

11.2018г


p.s.   На фота Губернатарская ліпа ў парку імя Горкага ў Мінску.
Па легендзе, ліпу пасадзіў пры закладцы парку тагачасны губернатар Мінска Захар Карнеяў. Дакументальных пацверджанняў гэтаму няма, аднак узрост ліпы адпавядае часу закладкі парку. Вядома, што губернатар сам пасадзіў першае дрэва, і гэта быў самы прыгожы і здаровы саджанец, здольны ператварыцца ў раскошнае дрэва, якое радуе мінчукоў ужо больш за дзве сотні гадоў.

 


Рецензии