60 год
И не вас,полосатые черти.-
Я оставить боюсь на земле лишь тире
Между датой рожденья и смерти!..
Евгений Григоренко "Строю дом"
Зноў юбілей і зноўку нечакана.
Гады апалі лісцем -жоўты дол.
Збіраю іх, журбой апанаваны,
Кладу, як колісь маці, ў прыпол.
Былі гады дзяцінства і дарэчы,
Я памятаю ўсе з дзіцячых мар.
І як пры лампе газавай, на печы,
Упершыню чытаў сястрэ буквар.
Пра ўсе казаць, тож колькі часу трэба.
Прайшло жыцце -не мабыць не зусім.
Яшчэ блакітам прывячае неба
І промнем лашчыць сонейка сваім.
Даруй жыццё ,што жыць цябе спяшаўся,
Што бачыў толькі тое , што бліжэй.
Што шлях такім кароткім аказаўся,
А дробязь- стала значна даражэй.
Няўмольны час аднойчы абарвецца,
Гукне раз-пораз птушкай у бары.
А сення -асалода поўніць сэрца,
Бо разам зноў, са мной мае сябры.
Яны жадаюць шчасця- долю зычаць
І калі што- гатовы падтрымаць.
Таму кажу: хай людзі час не лічаць,
А тых сяброў, што хочаш абдымаць!
Свидетельство о публикации №118110602159