Ну, што? Лiхтар гарыць так ярка...

***
Ну, што? Ліхтар гарыць так ярка,
Што лістапад, як на далоні:
Каліна выгнулася аркай,
Бярозак вецце – грывы коней,
Каліны ліст – ружовы, жаркі,
Ліхтарны слуп, як дым агарка
Ў тумане ўжо бязлістых клёнаў.

04. 11. 2018 г.


Рецензии