Лiстапад у сад паклiкау...

***
Лістапад у сад паклікаў,
Дзе з чарэшань лодкі - лісце -
Матылямі аблятаюць
І дзе сонечныя блікі
Тыя лодачкі вітаюць,
Дзе смяецца канюшына,
Што ніколі не даспее,
Дзе чырвоная каліна
Гронкі схіленыя грэе,
Дзе так дыхаецца вольна,
Дзе свавольна вецер вее,
Дзе пакорліва павольна
Ліст апошні ўжо жаўцее...

04. 11. 2018 г.


Рецензии