Вера дзе?
Крок робiць Сам да цябе…
Бачыць -у пакутах люд тоне,
Бачыць- i ты ў журбе…
Марыў калісьці пра шчасце-
Знікла надзея... І вось-
Сонца праменьчык не лашчыць,
Страціла сэнс прыгажосць…
Быццам завялая ружа,
Кволая стала душа...
А за акном восень кружыць…
А ў святым храме iмша…
Хтосьці Творца усхваляе,
Хтосьці жыве ў нудзе…
Бог да цябе прамаўляе :
«Вера твая, вера дзе?
Вера пачатак для цуду,
Подых яна для душы,
Вецер падымецца люты-
Вера схавае у цiшы»…
Вера сыходзіць з нябёсаў,
Сэрца запальвае зноў,
I выціраючы слёзы
Божую дорыць любоў.
Свидетельство о публикации №118110309495