Перевод К. Симонова Жди меня
Ты чакай заўжды.
Калі засцяць небакрай
Жоўтыя дажджы,
Ці то спёка, ці ляжаць
На шляхах снягі,
Калі кінулі чакаць
Іншых дарагіх.
І хаця ужо даўно
Не было пісьма,
Ты чакай усё адно,
Вер,што нездарма.
Ты чакай,вярнуся я,
І дабра не зыч,
Тым ,хто ведае здаўна,
Што ўжо час забыць.
Маці будзе гараваць,
Сын мой разам з ёй.
Стомяцца сябры чакаць,
Сядуць грамадой,
Вып’юць горкае віно
На душы ўспамін…
Ты чакай усё адно.
Чаркі не крані.
Я вярнуся, ты чакай-
Прыйдзе светлы час.
Той, хто не чакаў, няхай
Скажа: “Выпаў шанс”.
Ды хіба ім зразумець,
Не чакаўшым тым,
Што я змог адолець смерць,
Бо чакала ты.
Як я выжыў,гэта знаць
Толькі нам удвох,-
Ты умела так чакаць,
Як ніхто не мог.
1941
Свидетельство о публикации №118110305639