Кожны дзень тое ж самае бачу з акна...
Кожны дзень тое ж самае бачу з акна:
Як плыве лістападная восень,
Як туманная дрэмле вакол цішыня,
Як радзеюць бяроз маіх косы,
Як спадае, знікае пакрыху туман,
Як абходзіць мой коцік гароды…
Ці жыву сапраўды, ці ўсё гэта – падман,
Ці я проста – часцінка прыроды?
Кожны дзень тое ж самае бачу з акна.
Ці такую я выбраў дарогу?
Ці мая, ці чужая – у гэтым віна?
Ці журыцца, ці дзякаваць Богу?
03. 11. 2018 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №118110302714