Дзень паминальны

Плача лістапад дажджом тужлівым,
У змроку затуманеным прасцяг.
Дзень памінальны—дыялог маўклівы
Памерлых з тымі, хто яшчэ ў гасцях.

Доўг невымяральны перад імі
І нам яго ўжо не аплаціць...
Мо ўспамін з малітвамі святымі
У высі непраглядныя ўзляціць?

У ясных днях, ці ў гаротных ночах –
Няведама які ім шлях ляжыць…
І покуль па Зямлі адвечнай крочу,
Перад Распяццем полымя дрыжыць.


Рецензии